Каб мова родная гучала

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да народнай культуры з дапамогай малых форм фальклору. Інфармацыя для бацькоў і педагогаў

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца ўвага нацыянальнаму фальклору, так як беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

Падбіраючы для заняткаў  з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

У першай і другой  малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў).

Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы: сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі, пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме, самастойная дзіцячая дзейнасць, гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі, святы і забавы, назіранні ў прыродзе святы і забавы.

Малыя фальклорныя жанры - мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць.

Калыханкі - першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню-драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

-творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

свернуть

Мова продкаў і нашчадкаў. Кансультацыя для бацькоў

Мова продкаў і нашчадкаў

Кансультацыя для бацькоў

 

 

                                                                     Ты адкуль бруішся, мова?

                                                                     З сініх неманскіх крыніц?

                                                                     Па зямлі збіраю словы,

                                                                     Нібы россыпы суніц.

                                                                     Мілая, адзіная,

                                                                     Нам, нашчадкам,

                                                                     Даддзена

                                                                     Любая радзіма ал дзядоў і прадздаў.

                                                                                                      Уладзімір Мазго

 

         Што такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?

         Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.

         Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглі добра на ёй размаўляць. Сучасныя дзеці мала чуюць родную мову  у шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

         Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі, гаспадарамі свайго жыцця. А гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што аб’ядноўвае нас, робіць нацыяй.

         Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларускую культуру. Бо самае дарагое у жыцці – тое, што з ранніх год закладзена у сэрца. І менавіта родная мова – сувязное звяно у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.

         Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, зацікавіць дзяцей працэсам пазнання беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць іх веды пра родны край, выхоўваюць пачуццё патрыятызму.

         Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.

         Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

         Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. І адначасава будзем абуджаць іх веру у тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

 

 Калыханкі і забаўлянкі

         Ад першага крыку немаўляці і да з’яўлення яго дзівосных “энікаў бэнікаў”, “анцаў-цванцаў” дзіця развіваецца і выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі, гульнямі і шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю і замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх “баю-бай”, “ладачкі-ладкі”,”сарока-варона” і пачынаецца выхаванне яго вялікасці Чалавека, будучых сапраўдных дачок і сыноў Бацькаўшчыны.

         Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі – песні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціханька, замілавана і лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, дакладна у такт яму, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізыцыі. Любімы вобраз калыханкі – коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: “Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале”. “Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоцях”, “А ты, коця, не вурчы”. Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважваюць: “А-а, люлі-люлі, спаць ”, “Люлі-люлі, прыляцулі гулі”.

         Калыханкі просценькія па кампазіцыі, з дакладным рытмам. Сюжэт у іх толькі абазначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная і неабходная узросту малых інфармацыя.

Прызначэнне калыханкі – супакоіць, прыспаць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацелася, каб яе дзіця было здаровым, шчаслівым, вясёлым, і гэтае заданне вылівалася у радкі чароўнай мелодыі паэтычнай сілы.

Іншае, чым у калыханак, прызначэнне у забаўлянак, пацешак – развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі тады, калі яно не спіць а гуляе.

Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова зробяць “Пацягусенькі, пацягушкі”, а потым – “Ласачка, ласачка, дзе была?”. Далей настае чарга “Ладачкі, ладкі”. Спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ужо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя рытму.

“Кую-кую ножку” – гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька у рытм забаўлянкі пастукваюць малога па пятачцы. Першыя урокі мужнасці дзіця атрымлівае, калі “Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая” з двумя пастаўленымі, як рожкі, пальцамі (“Каго пападу – таго закалю”), казычуць яго. Пазней пачынаецца гуканне дзіцяці на назе над шматлікія “Гойда, гойда, гайдамаш”, “Чук-чук-чук. Паехалі” і многія іншыя.

Унікальная сярод забаўлянак “Сарока-варона” – гульня з пальчыкамі, дзе пальчык хлопчык не атрымлівае кашкі, таму што нічога не рабіў.

Паводле мастацкай формы, забаўлянкі – гэта вершаваныя і рыфмаваныя шмадрадкоўкі, часта у форме дыялогу, жартоўна-гумарыстычнага, вяселага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а у большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння і суправаджаюцца разнастайнымі рухамі, гульнёй з ручкамі і ножкамі, жывоцікам,галоўкай, носікам, ушкамі, вочкамі.

Калыханкі і забаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі і узнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педпгогікай. Яны – першыя эстэтычныя урокі у разумовым, працоўным, маральным і фізічным развіцці дзяцей.

Падрыхтавала выхавацель дашкольнай адукацыі Сухадолец М.К.

свернуть

Рэкамендацыі для бацькоў

 

    Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляху для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

  • Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
  • Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада
  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.
  • Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце уласны кругагляд
  • Вучыце дзіцяці правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа
  • Заахвочвайце дзіцяці за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Мастацкая літаратура і творы фальклору, прапанаваныя для чытання дзецям:

Беларускія народныя песенкі і пацешкі твораў беларускіх пісьменнікаў

У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-Быў вожык».

Беларускія народныя казкі

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Творы беларускіх паэтаў

Т. Кляшторная “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас ”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала “Лістапад”; Я. Журба “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля “Мае забавы”; М. Хведаровіч “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак “Завіруха”; Э. Агняцвет “Маме”; А. Бадак “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў “Сон”; Л. Рашкоўскі “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка “Коцікі”; В. Лукша “Вясёлка”.

свернуть

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

 

   Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

   Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.

    З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

   Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

     Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

свернуть

Памятка па знаямленні з кніжнай графікай і ілюстрацыяй

Распрацавана ў межах работы абласной творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.
развернуть

Першая малодшая група

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва”

Успрыманне твораў выяўленчага мастацтва

Развіваць: здольнасць успрымаць творы мастацтва (кніжная ілюстрацыя), эмацыянальна адгукацца на змест вобраза, яго мастацкія асаблівасці (колер, форма, асноўныя часткі і дэталі); цікавасць да выяўленчай дзейнасці, жаданне займацца ёй; спосабы пазнання вобразаў выяўленчага мастацтва; уменне ўстанаўліваць сувязь паміж знаёмымі прадметамі, з’явамі навакольнага свету і іх выявамі ў ілюстрацыях дзіцячых кніг;

фарміраваць: спосабы зрокавага  абследавання для ўдакладнення ўяўленняў аб прадметах, народнай цаццы;

выхоўваць жаданне ўдзельнічаць у сумеснай творчай дзейнасці з дарослым і іншымі дзецьмі, у засваенні элементарных прыёмаў выяўленчай дзейнасці.

Рэкамендаваныя творы выяўленчага мастацтва Кніжная графіка і ілюстрацыі:

А. Лось да кніг «Малышок» (уклад. Р. Міронава), «Калыханкі» (уклад. У. Ліпскі); Т. Бярэзінскай да кнігі «Песенька ў карцінках. Калыханка»; Ю. Васняцова да казкі «Теремок»; Я. Рачава да казкі «Колобок»; У. Суцеева да казак «Кто сказал «Мяу»?», «Цыплёнок и утёнок» (тэкст мастака) і інш.

Адукацыйная галіна “Мастацкая літаратура”

Фарміраваць уменні сачыць за развіццём дзеяння ў казках з наглядным суправаджэннем (карцінкі); актыўна выказваць свае ўражанні, адказваць на пытанні па змесце ілюстрацый; самастойна разглядваць кнігі, пазнаваць герояў літаратурных твораў і іх дзеянні пры разгляданні ілюстрацый.

Другая малодшая група

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва”

Успрыманне твораў выяўленчага мастацтва

 Развіваць эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да даступных відаў выяўленчага мастацтва (народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка, скульптура). Фарміраваць (развіваць) уменні: разумець змест ілюстрацыі, скульптуры малых форм, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго сувязь са сродкамі выразнасці мастацкага твора (яркасць каляровых вобразаў у ілюстрацыях, народнай цаццы; дзеянні персанажаў; кампазіцыйнае рашэнне, дынаміка); адрозніваць віды мастацтва (графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва); параўноўваць сродкі выразнасці твора выяўленчага мастацтва (колер, кампазіцыя, форма); аналізаваць мастацкія вобразы. Выхоўваць эстэтычныя пачуцці пры ўспрыманні твораў выяўленчага мастацтва, жаданне эмацыянальна адгукацца на іх мастацкія вобразы.

Рэкамендаваныя творы выяўленчага мастацтва. Кніжная графіка і ілюстрацыі:

А. Лось да апавядання «Дзесяць дзён у Барку» (тэкст мастака), да кнігі «Светлячок» (скл. Р. Міронава); Т. Бярэзінскай да зборніка беларускіх народных скорагаворак «Мама-мышка сушыла шышкі», беларускай народнай песенькі «Сядзіць мядзведзь на калодзе»; М. Селешчука да верша Т. Кляшторнай «Паўцякалі цацкі», казкі Змітрака Бядулі «Скарб»; Н. Паплаўскай да казкі Ш. Перо «Красная Шапочка», верша А. Вольскага «Лясныя мастакі»; У. Савіча да зборніка вершаў В. Коўтун «Вясёлы заасад»; В. Отчыка да казкі «Зелёный грач», беларускіх народных казак «Піліпкасынок», «Аленка»; У. Басалыгі да казкі «Пшанічны каласок»; Л. Такмаковай, Б. Дзехцярова, М. Успенскай, М. Усцінава, У. Суцеева, Ю. Васняцова, С. Бардзюг, Н. Трапянок і інш. да рускіх народных казак і твораў рускіх пісьменнікаў.

Сярэдняя група

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва”

Успрыманне твораў выяўленчага мастацтва

Фарміраваць (развіваць) уменні: з дапамогай дарослага разумець змест кніжнай і прыкладной графікі, эмацыянальна рэагаваць пры ўспрыманні твораў мастацтва; вызначаць характар мастацкага вобраза ў творах выяўленчага мастацтва і яго сувязь з выразнымі сродкамі, абранымі мастаком (колер, кампазіцыя, контур, дынаміка); адрозніваць віды мастацтва (графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, дызайн); сродкі выразнасці твора.

Выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да твораў мастацтва, эстэтычныя пачуцці.

Рэкамендаваныя творы выяўленчага мастацтва Кніжная графіка і ілюстрацыі:

А. Лось да апавядання «Дзесяць дзён у Барку» (тэкст мастака), да кнігі «Светлячок» (скл. Р. Міронава); Т. Бярэзінскай да зборніка беларускіх народных скорагаворак «Мама-мышка сушыла шышкі», верша В. Зуёнка «Хата, поўная гасцей», беларускай народнай песенькі «Сядзіць мядзведзь на калодзе»; Н. Селешчука да верша Т. Кляшторнай «Паўцякалі цацкі», казкі Змітрака Бядулі «Скарб»; Н. Паплаўскай да казкі Ш. Перо «Красная Шапочка», верша А. Вольскага «Лясныя мастакі»; У. Савіча да зборніка вершаў В. Коўтун «Вясёлы заасад»; В. Отчыка да казкі «Зелёный грач», беларускіх народных казак «Піліпка-сынок», «Аленка»; У. Басалыгі да казкі «Пшанічны каласок»; Л. Такмакова, Б. Дзехцярова, М. Успенскай, Н. Усцінава, В. Суцеева, Ю. Васняцова, С. Бардзюг, Н. Трапянок і інш. да рускіх народных казак і твораў рускіх пісьменнікаў.

Старшая група

(Выхаванцы ад 5 да 6 гадоў)

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва”

Развіваць выяўленчыя і канструктыўныя здольнасці, эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да даступных  відаў выяўленчага мастацтва (жывапіс, кніжная графіка); уменне распазнаваць выразныя сродкі мастацкага вобраза ў творах мастацтва. Фарміраваць вопыт мастацкага ўспрымання, уяўленні пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; працу мастака, скульптара, архітэктара, дызайнера, майстра прыкладнога мастацтва. Развіваць уменні: з дапамогай дарослага і самастойна адрозніваць жанры жывапісу (пейзаж, нацюрморт, партрэт); віды кніжнай графікі (станковая, прыкладная), скульптуры (скульптура малых форм) і разумець змест гэтых твораў; вызначаць характар мастацкага вобраза і яго сувязь з абранымі выразнымі сродкамі, сюжэтную лінію твора, разумець задуму мастака; ацэньваць твор мастацтва, выказваць сваё стаўленне да яго; адрозніваць і аналізаваць: віды мастацтва, жанры жывапісу; сродкі выразнасці твора (колер, кампазіцыя, рытм, контур, дынаміка); віды кніжнай графікі, скульптуры, асаблівасці беларускага дэкаратыўна прыкладнога мастацтва (традыцыйнасць, каларыт, кампазіцыйнае рашэнне, элементы арнаменту). Выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да мастацтва, эстэтычныя пачуцці.

Рэкамендаваныя творы выяўленчага мастацтва

Кніжная графіка і ілюстрацыі: ілюстрацыі Я. Рачова, Я. Чарушына да рускіх народных казак; Е. Лось да беларускіх народных казак «Два маразы», «Залатая яблынька», М. Селешчука да зборніка беларускіх народных казак «Бацькаў дар», Н. Паплаўскай да зборніка казак замежных пісьменнікаў «Каліф-бусел».

Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў

Успрыманне твораў выяўленчага мастацтва

Развіваць мастацкае ўспрыманне. Фарміраваць уяўленні: аб відах мастацтва: выяўленчых (жывапіс, графіка, скульптура), архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным, дызайне; іх асаблівасцях; працы мастака, скульптара, архітэктара, дызайнера, майстра прыкладнога мастацтва. Фарміраваць (развіваць) уменні: разумець задуму мастака, вызначаць і называць выразныя сродкі, выкарыстаныя для яе ажыццяўлення: колер (цёплыя і халодныя тоны), каларыт, святлацень, кампазіцыю, дынаміку; адрозніваць жанры выяўленчага мастацтва: партрэт, пейзаж, нацюрморт; сумесна з дарослым вызначаць стыль малюнка (рэальны, умоўны); адрозніваць віды мастацтва; аналізаваць сродкі выразнасці твора, параўноўваць варыянты іх выкарыстання ў творах розных відаў мастацтва. Выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да мастацтва, жаданне пазнаваць і разумець асаблівасці мастацкіх вобразаў розных відаў мастацтваў.

         Рэкамендаваныя творы выяўленчага мастацтва. Кніжная графіка і ілюстрацыі:

серыя графічных лістоў Н. Паплаўскай. «Дзеці і прырода»; В. Савіча да зборніка «На залатым ганку сядзелі»; У. Басалыгі да зборніка вершаў Якуба Коласа «Усход сонца»; У. Канашэвіча, Ю. Каровіна, У. Лебедзева, Я. Рачова, Я. Чарушына і іншых мастакоў да рускіх народных казак і твораў рускіх пісьменнікаў; Е. Лось. Серыя «Дзеці Белавежжа» і інш.

 

Азнаямленне з кніжнай графікай і ілюстрацыяй дзяцей дашкольнага ўзросту.

Адным са сродкаў актыўнага ўспрымання і засваення літаратурнага твора з’яўляецца ілюстрацыя. Ілюстрацыя ў кнізе – гэта першая сустрэча дзяцей са светам выяўленчага мастацтва і кніжнай графікі. Падбіраючы малюнкі, варта памятаць, што яны не толькі тлумачаць тэкст, але і актывізуюць фантазію, уяўленне, выхоўваюць эстэтычны густ.

Выбіраючы кнігу для дзяцей, неабходна ацэньваць яе не толькі літаратурны твор, але і непарыўны комплекс слоўнага і выяўленчага мастацтва. Ілюстрацыі, якія суправаджаюць тэкст, павінны быць высокамастацкімі, добра выкананымі графічна, пазнавальнымі, верагоднымі, дынамічнымі, даступнымі разуменню дзяцей.

З ілюстрацыі пачынаецца працэс выбару дзіцем кнігі для чытання. Яна спрыяе разуменню дзіцем літаратурнага тэксту, фарміруе ўяўленне аб персанажах, пра змест тэксту, утрымлівае ў сабе ацэнку падзей і герояў літаратурнага дзеяння. Ілюстрацыя дапамагае дзецям увайсці ў літаратурны свет, адчуць яго, пазнаёміцца і пасябраваць з героямі твораў. Жыццёвы вопыт дзіцяці невялікі, і яму складана ўзнавіць у сваім уяўленні тое, пра што апавядае пісьменнік. Яму неабходна ўбачыць, паверыць. Тут у кнігу ўступае мастак. Мастак прыходзіць да дзіцяці, калі той яшчэ не ўмее казаць, і, разам з бацькамі, з аўтарам дзіцячай кнігі, становіцца першым выхавальнікам і настаўнікам.

Малюнак-ілюстрацыя, размешчаны ў дзіцячай кніжцы, дапамагае выхавальніку паўней растлумачыць дзіцяці прачытаны тэкст, але, можа і перашкодзіць ўспрыманню, калі паказаць яго не ў час. Трэба, каб ілюстрацыя вынікала за словам, а не наадварот: інакш яркі малюнак можа захапіць дзяцей настолькі, што яны будуць толькі яго і ўяўляць сабе ў думках, зрокавы вобраз не злучыцца са словам, таму што дзеці “не пачуюць” слова, яго гукавы сэнс іх не зацікавіць. Выключэнне складае маляўнічая вокладка кнігі, якая выклікае цікавасць да дадзенай кнігі.

Пасля таго як кніга прачытана, увага дзяцей зафіксавана на яе змесце, выхавальнік павінен паказаць ілюстрацыі да яе. Дзеці пазнаюць на іх герояў, рэчы, падзеі, аб якіх ішла гаворка ў тэксце. Пры паўторным чытанні кніжкі пасля разглядвання ілюстрацый слоўнікавы матэрыял засвойваецца дзецьмі вельмі інтэнсіўна.

У залежнасці ад узросту дзяцей выхавальнік мяняе прыёмы разглядвання мастацкіх ілюстрацый да кніжак. Прыёмы могуць быць наступныя:

1) распазнаванне дзіцем персанажаў, рэчаў (“Даведайся, хто гэта?”; “Пакажы, дзе хто ці што?”);

2) суаднясенне слоў тэксту з малюнкамі (“Знайдзі карцінку да такіх слоў ...”; “Якія словы падыходзяць да гэтага малюнка?”);

3) адзнака дзіцем колеру намаляваных прадметаў, выразнасці жэсту героя, размяшчэння фігур (“Чаму падабаецца табе гэтая карцінка?”);

4) параўнанне ілюстрацый розных мастакоў да аднаго і таго ж твору.

 

Першая малодшая група

Формы, метады і прыёмы

Цэнтральнае месца сярод метадаў і прыёмаў у гэтым узросце адводзіцца: гульнявым прыёмам, славесным метадам і паказу як спосабу адлюстравання.

Выкарыстоўваюцца:

- гульнявыя прыёмы і сітуацыі;

 - гульнявыя практыкаванні.

Гульнявыя прыёмы і сітуацыі прымяняюцца:

• пры тлумачэнні;

• у кіраўніцтве самастойнай мастацкай дзейнасцю дзяцей;

• ў ацэнцы прадуктаў мастацкай творчасці.

Выкарыстоўваецца прыём называння (паказу) пералічаных выхавальнікам на малюнках персанажаў і рэчаў.

 

Асаблівасці ўспрымання

Для дзяцей дадзенага ўзросту характэрна: залежнасць разумення тэксту ад асабістага вопыту дзіцяці; ўсталяванне простых сувязяў, калі падзеі ідуць адна за другой; у цэнтры ўвагі галоўны персанаж, дзеці часцей за ўсё не разумеюць яго перажыванняў і матываў учынкаў; эмацыянальныя адносіны да герояў ярка афарбаваны.

 

Парады па выкарыстанні

 

Дзіцяці, можна даць у рукі любую карцінку - яснасць, прастата і выразнасць графічнага твора - вось тры патрабаванні, якія прад’яўляе выхаванец да выявы. За знешняй прымітыўнасцю малюнка хаваецца змест і разуменне навакольнага свету. Дзіцячае ўспрыманне патрабуе, каб прадмет быў намаляваны старанна, з улікам усіх дэталяў. Дзіцяці неабходна адрозніваць усе часткі прадмета: чалавек не павінен быць намаляваны ў профіль або ў якім-небудзь яшчэ нязвыклым і цяжка вядомым ракурсе, ногі ў жывёл не павінны накрываць адна адну, а быць цалкам прамаляваныя і г.д. Дзіця не павінна сутыкацца з цяжкасцямі разглядаючы незразумелую карцінку. а з першага погляду распазнаваць намаляваныя прадметы. Малюнак павінен быць каляровым, у такім выпадку дзіцяці ў ім разабрацца лягчэй: колер дапамагае даведацца прадмет і знайсці яго на лісце. У колеры, як і ў самім малюнку, неабходна прытрымлівацца пэўных патрабаванняў - прадмет павінен быць намаляваны на малюнку ў сваёй натуральнай, “прыроднай” размалёўцы. Важна звярнуць увагу і на кампазіцыю малюнка. Яна павінна быць простая і выцякаць непасрэдна з сюжэту кнігі. Трэба каб дзіця з першага погляду “разумела” карцінку, суадносячы яе з толькі што прачытаным тэкстам.

      Выхавальнік паказвае выхаванцам, якія сядзяць перад ім карцінкі да вядомага твора з галоўным персанажам . (Успамінае, што пры першым чытанні гэтага твора дзеці разглядалі цацку) і звяртаецца то да аднаго, то да другога дзіцяці з пытаннямі: Пакажы, дзе (назва персанажа)?. Дакраніся да яго пальчыкам. (Адно дзіця паказвае) А цяпер ты, пакажы, дзе....(другое паказвае) Пасля разглядваюцца і параўноўваюцца карцінкі. Больш складаная для дзяцей праца - называнне персанажа, прадмета, яго часткі, названых выхавальнікам на малюнку

               У вельмі рэдкіх выпадках дзеці глядзяць карціны моўчкі. Выхавальнік павінен падтрымліваць гутарку з выхаванцамі, вучыць іх правільна называць прадметы і некаторыя іх характэрныя прыкметы, дапамагаючы лепш зразумець змест карціны. Разглядаючы карцінкі дзеці цікавяцца, што намалявана, пазнаюць знаёмыя прадметы і з’явы, знаёмяцца з тымі, якіх раней не ведалі.

 

Другая малодшая група

Формы, метады і прыёмы

Пры азнаямленні з кніжнай графікай дзяцей 3-4 гадоў можна адначасова разглядаць некалькі ілюстрацый і прадугледзець паўторны прагляд ілюстрацый, арыентучыся на зацікаўленасць дзяцей.

Асноўныя прыёмы працы: гутарка, апытанні, абыгрыванне, драматызацыі, выкарыстанне музычных кампанентаў.

 

Асаблівасці ўспрымання

Для дзяцей 3-4 гадоў асноўнай прыкметай распазнавання намаляванага вобразу з’яўляецца форма, колер жа мае другаснае значэнне. Галоўным у разуменні зместу дзеяння на малюнку для дзяцей з’яўляецца прадмет, з якім чалавек здзяйсняе дзеянне. Кнігі з яркімі, прыгожымі ілюстрацыямі мастакоў адкрываюць перад дзіцем акно ў свет жывых вобразаў, у свет фантазіі.

 

Парады па выкарыстанні

 

У дадзенай групе варта размяркоўваць зрокавае і слыхавое ўспрыманне. Калі “герой” не знаёмы дзецям, то выхавальнік з дзецьмі ўважліва разглядае карцінку, а ўжо потым выхаванцы слухаюць аповяд да ўбачанага.

Выхавальнік спачатку чытае ўвесь тэкст цалкам (калі дзеці раней бачылі “героя” твора, то ім не трэба да чытання тлумачыць і паказваць яго). Затым, пры паўторным чытанні, педагог паказвае дзецям карцінкі, якія паказваюць “герояў” тэксту ў адпаведных сітуацыях. Потым ён раздае дзецям кнігі, каб яны самі маглі яшчэ раз разгледзець малюнкі. Пасля таго як карцінкі разгледзелі, тэкст чытаецца яшчэ раз без звароту да ілюстрацый.

Праца ідзе ў вызначаным парадку:

1) выхавальнік чытае тэкст без паказу малюнкаў, каб фіксаваць увагу дзяцей на словах, якія малююць мастацкія вобразы,

2) чытае тэкст з адначасовым паказам малюнкаў, якія ілюструюць словы пісьменніка,

3) дзеці самастойна разглядаюць карцінкі,

4) выхавальнік чытае тэкст яшчэ раз без паказу ілюстрацый.

Займаючыся з дзецьмі 3-4 гадоў, важна прыцягнуць іх увагу да карціны.

Дзеці гэтай узроставай групы могуць убачыць характар герояў (добры, злосны, хітры). Таму выхавальнікам задаюцца пытанні не толькі на распазнаванне вобразу, але і вызначэнне характару герояў.

Выкарыстоўваюцца прыёмы, пры дапамозе якіх можна зацікавіць дзіця зместам карціны: выхаванцу прапаноўваецца паставіць сябе на месца таго, хто з’яўляецца дзеючай асобай у карціне, дзіця становіцца героем цікавай для яго падзеі і з захапленнем пачынае распавядаць пра самога сябе.

Выхавальнік каменціруе адказы дзяцей і падахвочвае іх фантазіраваць. Вучыць дзяцей заўважаць характар герояў праз колер, жэсты, позу, выраз твару, вачэй і г.д.

 

Сярэдняя група

Формы, метады і прыёмы

Педагог выкарыстоўвае у рабоце наступныя  прыёмы:

 - суаднясенне слоў тэксту з малюнкамі;

- апытанне дзецей, з мэтай выяўлення асобасных уласцівасцей характару персанажа, яго ўчынкаў;

- гутарка  з нескладанымі высновамі, абагульненнямі.

- ацэньванне выхаванцамі колеру намаляваных прадметаў, выразнасці жэстаў героя, размяшчэння фігур і інш.

 

Асаблівасці ўспрымання

У сярэднім узросце адбываюцца змены ва ўспрыманні,  разуменні і асэнсаванні тэксту, што звязана з пашырэннем вопыту дзіцяці. Выхаванцы могуць устанавіць простыя прычынныя сувязі ў сюжэце, у цэлым правільна ацэньваюць учынкі герояў. У іх ўзнікае пільная цікавасць да зместу твора, што вядзе да пазнання яго ўнутранага сэнсу.

 

Парады па выкарыстанні

 

Праца выхавальніка на занятках з выкарыстаннем кніжнай ілюстрацыі можа складацца ў тым, што ён чытае малюсенькі ўрывак (такі, да якога ёсць ілюстрацыя) і просіць дзіця паказаць карцінку, якая адпавядае прачытанаму. Перад паўторным чытаннем твора дзеці разглядаюць карцінкі ў кніжцы. Магчымы і адваротны варыянт: педагог паказвае карцінку і просіць дзіця ўспомніць, які момант з казкі тут намаляваны. Гэты ж прыём выкарыстоўваецца і пры разглядванні звычайных пласкасных ілюстрацый. У дзіцяці пачынае ў поўнай меры функцыянаваць механізм фарміравання цэласнага вобразу сэнсавага зместу ўспрынятага тэксту.

 

Старшая група

Формы, метады і прыёмы

Выкарыстоўваюцца славесныя метадычныя прыёмы ў спалучэнні з нагляднымі:

- знаёмства з пісьменнікам: дэманстрацыя партрэта, аповяд пра яго творчасць, разглядванне кніг, ілюстрацый да іх;

- прагляд фільмаў, сюжэтаў, прэзентацый па літаратурных творах (магчымы толькі пасля знаёмства з тэкстам);

-параўнанне ілюстрацый розных мастакоў да аднаго і таго ж твору.

 

Асаблівасці ўспрымання

Успрыманне залежыць ад падрыхтаванасці дзіцяці, ад характару яго эстэтычнага светапогляду, кола інтарэсаў, псіхалагічнага стану. Разглядаючы ілюстрацыю, дзеці не толькі эмацыйна адгукаюцца на колер і форму, але і асэнсоўваюць тое, што намалявана. Яны эмацыйна ўспрымаюць вобраз, праяўляюць жаданне яшчэ раз разгледзець малюнак.

Пачынаюць разумець памяншэнне аддаленага прадмета (бліжэй - далей).

 

Парады па выкарыстанні

 

Ілюстрацыі ў кнізе адыграваюць у гэты перыяд надзвычай важную ролю. Часта дзіця на ўсё жыццё захоўвае ў памяці карцінку з дзіцячай кнігі - страшную, смешную, сумную. Уражанне дзіцяці ад ілюстрацыі залежыць ад тэхнікі яе выканання, ад ступені эмацыйнага ўздзеяння тэксту, да якога яна адносіцца. Але, паколькі развіццё дзіцяці ў адным і тым жа ўзросце рознае, таму неаднолькава і іх ўспрыманне адных і тых жа з’яў навакольнага свету. У гэты перыяд ужо асабліва добра пачынае выяўляцца індывідуальнасць характару маленькага чалавека. Таму вывесці формулу “ідэальнай” ілюстрацыі для гэтага ўзросту нельга. Малюнак (па меры сталення дзіцяці) павінен ўскладняцца ўслед за тэкстам.

Педагогам падбіраюцца ілюстрацыі з уключэннем перспектывы, светаценю, з больш складанымі кампазіцыйнымі рашэннямі - незвычайныя ракурсы, больш дэталёвыя выявы звыклых і знаёмых прадметаў. Аповяд выхавальніка павінен быць па магчымасці вобразным, выразным, каб падняць цікавасць у дзяцей, стварыць пэўны настрой.

Педагог падводзіць дзяцей да ўмення параўноўваць адну карціну з другой. Гутарка можа пачацца з аповяду самога выхавацеля пра ілюстрацыі. Затым шляхам пытанняў ён прыцягвае і дзяцей да актыўнага выказвання сваіх уражанняў Старэйшыя дашкольнікі здольныя да некаторага параўнальнага аналізу. Паказаўшы дзецям карціны, выхавальнік пытаецца, дзе, на іх думку, намаляваная адна падзея і дзе іншая. Пытанні выхавальніка накіроўваюць увагу дзяцей на каларыт ілюстрацыі - спалучэнне фарбаў, характэрныя асаблівасці

У іншых выпадках, калі ў дзяцей развіта ўменне разглядаць карціны і выхавана цікавасць да іх, гутарка прама пачынаецца з пытанняў да дзяцей. Правёўшы гутарку, выхавальнік напрыканцы выказвае сваё меркаванне пра яе ў зразумелай і цікавай для дзяцей форме, абагульняючы іх выказванні.

Кніжная ілюстрацыя дазваляе падвесці дзяцей да паглыбленага ўспрымання зместу тэксту. Вялікую ролю пры гэтым адыгрываюць пытанні выхавальніка, якія ўстанаўліваюць сувязь паміж зместам карціны і праслуханым тэкстам.

 

Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў

Формы, метады і прыёмы

Прыёмы, якія спрыяюць ўспрыманню выразных сродкаў дзецьмі гэтага ўзросту, наступныя:

- чытанне мастацкіх твораў, адэкватных па змесце ілюстрацыях, якія дзеці разглядаюць;

- тлумачэнні, з дапамогай якіх выхавальнік вучыць разумець ўзаемаадносіны герояў, іх настрой, мову жэстаў, мімікі, рухаў;

- пытанні, накіраваныя на высвятлення ўзаемасувязі зместу і сродкаў выразнасці, якімі карыстаўся мастак (напрыклад, можна было б намаляваць гэтую ілюстрацыю іншымі колерамі? А што б тады адбылося?).

- прыём ўваходжання;

- гульні-інсцэніроўкі, міні-паказы па сюжэце ілюстрацыі.

Асаблівасці ўспрымання

Ва ўзросце 6-7 гадоў механізм разумення зместу звязнага тэксту, які адрозніваецца нагляднасцю, ужо цалкам сфарміраваны У дзіцяці актыўна пачынаюць складвацца ўяўленні пра навакольны свет - працуе памяць, уяўленне, усё больш ўскладняюцца эмацыйныя рэакцыі. Для дзяцей шостага года жыцця колер ілюстрацый з’яўляецца такой жа важнай прыкметай пры распазнаванні намаляванага вобразу, як і форма. Галоўным у разуменні зместу дзеяння на малюнку з’яўляецца пастава намаляванага чалавека і розныя кампазіцыйныя прыёмы перадачы руху.

Парады па выкарыстанні

 

У старэйшым дашкольным узросце дзеці пачынаюць ўсведамляць падзеі, якіх не было ў іх асабістым вопыце, іх цікавяць не толькі ўчынкі героя, але і матывы ўчынкаў, перажыванні, пачуцці. Яны здольныя зразумець падтэкст. Эмацыянальныя адносіны да герояў ўзнікаюць на аснове асэнсавання дзіцем усяго сюжэту твора і ўліку ўсіх характарыстык героя

Праца выхавальніка ў старэйшай групе накіравана на развіццё эстэтычнага густу: у дзяцей развіваюць уменне разумець змест мастацкага твора, задуму мастака, некаторыя сродкі выразнасці, уласцівыя розным відам мастацтва. Выхавальнік, паказваючы ілюстрацыі, звяртае ўвагу дзяцей на перадачу характэрнай знешнасці героя

Дзеці ўжо здольныя ацэньваць карцінкі-ілюстрацыі: адказваць на пытанні (“Спадабалася ці не спадабалася карцінка?”, “Чаму?”), могуць прапаноўваць сваё рашэнне праблемы. Ацэнка розных ілюстрацый дзецьмі становіцца больш абгрунтаванай, калі іх прывучыць разглядаць і параўноўваць ілюстрацыі розных мастакоў да аднаго і таго ж літаратурнага твору.

Старэйшыя дашкольнікі набываюць ўменне ўспрымаць творы рознага зместу, а не толькі тыя, у якіх маецца займальны сюжэт, адлюстравана дзеянне. Разам з тым сюжэтную карціну яны здольны ўспрымаць інакш, чым у больш малодшым узросце - пра многае яны могуць здагадацца, многае ўявіць; дапамагаюць атрыманыя дзецьмі веды і новыя ўяўленні пра з’явы жыцця. У дзяцей гэтага ўзросту дастаткова развітая любоў да прыроды, і яны з цікавасцю ставяцца да пейзажу, вызначаюць, якая пара года намалявана, што характэрна для восені і вясны, якія фарбы выбраў мастак для іх перадачы, як намаляваныя зімовы холад, завіруха, восеньскі вецер.

Кніжная ілюстрацыя дазваляе падвесці дзяцей да паглыбленага ўспрымання зместу тэксту. Вялікую ролю пры гэтым адыгрываюць пытанні выхавальніка, якія ўстанаўліваюць сувязь паміж зместам карціны і праслуханым тэкстам. Выхавальнік, паказваючы ілюстрацыі, звяртае ўвагу дзяцей на перадачу характэрнай знешнасці героя, а таксама задае пытанні, што выяўляюць асобасныя рысы  характару дзядзькі героя, яго ўчынкі. Педагог дапамагае дзецям рабіць нескладаныя высновы, абагульненні, звяртае іх увагу на галоўнае.

 

Падрыхтавалі: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Яслі-сад №3 “Пралеска”

                       г. Валожын Рубацкая Н.Г.,

                       намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “ДЦРД г. Салігорска” 

                       Худніцкая А.У.

Спіс інфармацыйных крыніц:

  1. Бушуева, Н. Методика ознакомления дошкольников с книжной графикой / [Электронный ресурс]. – 2017. – Режим доступа : https://infourok.ru/metodika-oznakomleniya-doshkolnikov-s-knizhnoy-grafikoy-2392583.html. – Дата доступа: 17.03.2020.
  2. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі (для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання) / Г.І. Бандарэнка [і інш.]; пад агульнай рэдакцыяй Г.І. Бандарэнка. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019. – 464 с.
  3. Грибовская А.А. Ознакомление дошкольников с графикой и живописью.- М.; Педагогическое общество России, 2013. – 325 с.
  4. Курочкина Н.А. Детям о книжной графике / Н.А. Курочкина. - СПб.: Детство-Пресс, 2004. - 160 с.
  5. Комарова Т.С. Изобразительная деятельность в детском саду: обучение и творчество / Т.С. Комарова. - М.: Педагогическое общество России, 2009. - 176 с.
  6. Методика ознакомления детей с книжной иллюстрацией (в разных возрастных группах) / [Электронный ресурс]. – 2017. – Режим доступа : https://studbooks.net/1859240/pedagogika/metodika_oznakomleniya_detey_knizhnoy_illyustratsiey_raznyh_vozrastnyh_gruppah . – Дата доступа: 17.08.2020.
  7. Методика работы с книжными иллюстрациями / [Электронный ресурс]. – 2016. – Режим доступа : https://poisk-ru.ru/s10127t1.html . – Дата доступа: 16.03.2020.
  8. Развитие речи детей дошкольного возраста: пособие для воспитателя детского сада / В.И.Логинова, А.И.Максаков, М.И.Попова и др.; под ред.Ф.А.Сохина. – 3-е изд., испр. И доп. – М.: Просвещение, 1984. – 223 с.

    9. Старжынская Н.С. Методыка развіцця роднай мовы / Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна – Мн. «Вышэйшая школа», 2008. – 301 с.

 

свернуть

Тыдзень роднай мовы

 

 Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень або некалькі хвілін паразмаўляйце на ёй, адчуйце асалоду ад родных слоў…

       На працягу тыдня з 17 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці і шмат іншага. Не адставалі ў гэтым нават самыя малодшыя выхаванцы.

       

    У межах правядзення тыдня 18 лютага дзеці старэйшай групы наведалі Валожынскую дзіцячую бібліятэку, дзе таксама праходзіў тыдзень роднай мовы пад назвай “У спадчыну – добрае роднае слова”.  Выхаванцы  падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

   

        А для педагагічных работнікаў установы дашколоьнай адукацыі быў праведзены семінар-практыкум па тэме “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе далучэння да культуры і традыцый беларускага народа”. Падчас семінару педагогам былі прадэманстраваны тэарэтычныя і практычныя матэрыялы і заданні. У госці завітала Беларусачка, якая правяла цікавую віктарыну і пагуляла з педагогамі ў  беларускія гульні.  

      

     Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўсім удзельнікам яшчэ бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, з традыцыямі беларусаў, даведацца шмат цікавага і непаўторнага.

свернуть
Чытаем дзецям. Часопіс "Вясёлка"
Кніжная палічка прапануе (Дапоўненае выданне)
Міні-музей "Нашы вытокі"
Кніжная палічка прапануе (электронны прадукт)