Тыдзень беларускай культуры

15.02.2021

      Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання...

      З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, беларускага слова, фарміравання ўяўленняў аб родным краі, яго гісторыі, звычаях і традыцыях беларусаў з  15 па 19 лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі, напярэдадні 21 лютага - Дня беларускай мовы, праходзіць тэматычны тыдзень. У яго межах запланаваны і праводзіцца шэраг мерапрыемстваў не толькі падчас спецыяльна арганізаванай, але і нерэгламентаванай дзейнасці: тэматычныя заняткі, экскурсіі ў  музей, гутаркі-разважанні,  беларускія народныя гульні, вывучэнне  твораў розных жанраў  на беларускай мове і шмат іншага, у залежнасці ад праграмных патрабаванняў, узросту і магчымасцей выхаванцаў. Не застаюцца ў баку і бацькі: для іх увагі прапанавана інтэрактыўная гульня-квэст "Незвычайнае падарожжа з Дзедам Барадзедам" падчас якога можна падарожнічаць па казачнай краіне, чытаць беларускія народныя казкі, разглядваць ілюстрацыіі і інш.