Тыдзень беларускай культуры

28.02.2022

      З 21 па 25 лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі   праходзіў адзіны тыдзень беларускай культуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Атрымаўся тыдзень  насычаным рознымі цікавымі мерапрыемствамі. З дзецьмі малодшага узросту выхавальнікі чыталі казкі,  завучвалі пацешкі на беларускай мове, ляпілі, малявалі.  З  дзецьмі дашкольнага ўзросту вялася гутарка аб родным горадзе, навошта краіне патрэбен сцяг, герб і гімн, чым адрозніваюцца дамы ў горадзе і вёсцы, завучвалі вершы напамяць “Мы – беларусы”, “Мой край”.

       Адбылася экскурія ў дзіцячую бібліятэку з мэтай знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, якія пішуць  для дзяцей. Пасля свае веды і ўражанні выхаванцы адлюстравалі ў малюнках, лепцы, аплікацыі, гульнях.